Пад лiпамi

Юлия Митько
Пад лiпамi

Пад лiпамi, нiбы пад абразамi,
стаiш у дзяцiнстве, у cьвеце залатым,
а слёзы льюцца, высыхаюць самi -
не варушысь, не клапацiсь аб тым.

Чыя душа да сонца паляцела,
хай не асмалiць крылаЎ да вугля,
калiсьцi i маё радное цела
пачне сваё Ўваскрэшанне з нуля,

а дрэвы моЎчкi тояць цень салодкi,
зямля пад iмi з прысмакам любвi.
Вось дзень прайшоЎ, ён быЎ такi кароткi,
"Сарвi, - шапоча лiпа мне, - сарвi".
2016