Неба i вера

Валерий Познякевич
Я думкаю мераю неба,
Яго глыбіню вялікую,
Бо неба ўсім людзям трэба,
Яно іх да волі клікае.

У ім захаваныя руны
Вялікай жыццёвай ісціны.
Іграюць радкі, бы струны,
Што пер’ем анёлы чысцілі.

У небе ёсць вечная песня,
Якой мы даўно забыліся.
З ёй разам зямля ўваскрэне  –
Сэнс словаў на глебу выліўся.

Гучыць той матыў спрадвечны,
Кранаецца сэрцаў шчырасцю.
Наш шлях чалавечы, Млечны,
Ад веры да неба вырасце.