Вяртаюся

Махнач Сергей Юрьевсын
У хуткім часе праўды не чакай,
Яе для нас рыхтуе хлус-кравец…
Ужо далёка Солы, Гудагай,
І – кропкай незвароту – Астравец.

Вяртаюся туды, дзе карані,
Раблю, нарэшце, самастойны крок.
Будоўлю гэту, Божа, барані.
Бывай, жыцця часовы астравок.

Пакажа час, што варта, а што – не.
Я спадзяюся – Бог на небе ёсць.
Бяда краіну зноў не праглыне,
Бяда для ўсіх – непажаданы госць.

Не, я ні ў якім разе не бягу,
Вяртаюся: ні здраднік, ні ізгой.
Малюся – гэта ўсё, што я магу,
Але назад ні колам, ні нагой.

29.07.2016