Санет вясны

Надежда Петручук Филон
Заходам піша травень свой санет.
У ім ёсць прыгажосць птушыных спеваў,
Грымоты навальніц і шум залевы,
Мігценне зорак, паданне камет.

Шуміць галінкамі зялёны бор,
Там салаўі свае заводзяць трэлі,
Вавёркі скачуць нібы на арэлях,
ды пахне па-вясноваму чабор.

Вясна заходам сонца свой санет
Завершыла чаруючым шматкроп'ем,
Паставіла аўтограф. Чутны крокі.
Працягне чэрвень травеньскі сюжэт.