Мы розныя

Валерий Познякевич
Мы розныя з табой па веры –
Нам нельга разам жыць.
А я ў любоў тваю паверыў,
Каб богу саграшыць.

Ты мне казала: гэта добра,
Так трэба, ты павер!
Паверыў у каханне з кобрай –
Парушыў дум памер.

Амаль памёр ад той любові,
Што кроў піла, бы мёд.
Сцярпеў усё, стагнаў ад болю
Зламаны ў галалёд.

Цяпер сам час расставіў кропкі –
Парваў між намі ніць...
Маўчаць твае абцасы, крокі,
І голас не звініць.

Ідзі адна сваёй дарогай –
Мой шлях зусім другі.
Любоў мая жыве ля бога --
Там веры берагі.