***

Татьяна Королёва-Манько
АРТУРКА

3 сен 2014

Действия

Навучыцца чакаць, не кранаючы цемры сабой.
Зліцца з цьмяным перонам і паклікаць цябе па імені.
І ад стрэлаў кахання, як ад здрады, чакаць пагібелі,
І маліць за цябе, і дыхаць табою адной.
Навучыцца маўчаць, разбіраючы словы “на уздых”,
І да болю жадаць тваіх вуснаў адчуць асалоду.
Берагчы цябе быццам, цыганка сваю калоду,
Незалежнасць і пару ўсяго залатых.
Навучыцца кахаць, разумеючы ўсё “на раз”.
Выпіваць напалову цёплым восеньскім ранкам каву.
Ці ты ведаеш, што дзесьці ў свеце ёсць я, цікава?
Ці ты ведаеш, што я пішу табе ліст якраз?