Няма на свеце краiны мiлей!

Марина Гаель
Няма на свеце краіны той,
Дзе круглы год сонца ззяе.
Няма на свеце краіны, у якой
Цяжкасцей не было і адчаю.

Вам здаецца, што добра там,
Дзе ёсць мора, пальмы ці горы.
Вы глядзіце за акіян.
Вам Радзімы не мілы прасторы...

Кожны ведаць павінен што,
Родны край нічым не заменіш!
Не заменіць і маці ніхто!
Спадзяюся, яе ты цэніш...

Няма на свеце краіны мілей
Беларусі маёй сінявокай!
Няма на свеце мне даражэй
Рэк, лясоў, палёў і балотаў!

26.09.2015