Праз дэфiс

Сергей Горецки
Уласны шлях да забыцця -
раскрыжаванне лёсам лiнiй,
секунднай стрэлкаю жыцця
на цыферблаце неба сiнiм.

Бяжыць, спяшаецца душа,
навекi злучана з другою,
каб тая выйсце не знайшла,
а толькi подых за спiною.

Калi прыйдзе яе чарга,
ўсе, што пасля сябе пакiне,
дык то гранiтная плiта,
дзве лiчбы праз дэфiс адзiны.