Кветку шчасця мы шукаем...

Люба Солошина
                А. С.

*   *   *

Кветку шчасця мы шукаем,
                а яна у хаце
Кожны дзень нам позірк лашчыць
                усмешкаю дзіцяці!

Мы за ёю у дарогу
                гатовы сарвацца,
А яна пад ногі маці
                долу нахіляецца…

Дзе б у свеце ні былі – толькі на Радзіме
Шчасця нашага куток,  вечны і адзіны.