Шэкспiрыяда па-беларуску-3

Ольга Маро
Сённяшнее паэтычнае пасяджэнне я прысвячаю свайму любаму мужу. Два санеты Шэкспіра я пераклала дзеля яго, бо яны шчыльна звязаныя па сэнсу. Яму 44 гады.

Зацемка перакладчыка: абодва санеты сцвярджаюць, што чалавек складаецца з чатырох стыхій: зямлі, вады, паветра, агню. Ад гэтага, дзеўкі, і скачам, па чатыры штукі ў рад:

Санет 44 Шэкспіра

Калі б цялеснай нэндзы мрояй стаць,
Сышла б нястрымана ў шляхі благія.
Мяне б, на злосць прасторы, адабраць
Было б так лёхка ад цябе, мой мілы.

Не мела б вагі, дзе нагу ўсадзіць:
На ўскрай сусвету ад цябе зляцела б
Праз мары спрыт, што ад зямлі, вады
Саскочыць лёкка, як душа ад цела.

Але, мана тых мар заб’е мяне.
Таму, тапчы араты, стогнам панну.
Я ем зямлю зубамі ў баране,
Бо кавалём у вадзе загартавана.

Твой ніштаваты глей бяру паціху,
Ды цяжкасць слёз – адзнака майго ліха.

***

Жуда, падумала я. Можа, сорак пяты лепшы? Ага, зараз.

***

Санет 45 Шэкспіра


Што лёккі ветрык, што жывы агонь-
Абодва ўюцца ўкол цябе заўсёды.
Яны - мой клопат, жарсць, пакуты, плён -
Туды-сюды бадзяюцца без згоды.

Калі павеўчык сціх,  агеньчык стух -
Пасланцы мілыя майго кахання-
Жыццё змалела з чатырох да двух
І нікае па смерць маё літанне.

Жыцця будынак можна аднавіць,
Калі тых двух знутры сябе мне вернеш.
Твайго здароўя, раўнавагі ніць-
Гарантаваны паратунак першы.

Аддам назад - сумую ўсё ж часцей.
Засмучанасць мая ізноў ва мне расце.

***

Усе паэты аднолькавыя, падумала я з пагардай. А яшчэ Шэкспір. Ввох.

Працяг будзе...