Мроi...

Инга По
Чагосьцi мне сёння так мроіцца
каханне тваё да мяне.
А сэрца чамусьцi калоцiцца
адказ не знайсцi без цябе.

Што чыстай крынічнай вадзіцы мне,
пяшчоты тваёй дай глынуць.
Затрымай  жа  мяне ,на імгненне
не дазволь адзiноты адчуць ...

На гады без мяне засумуеш,
болем сэрца згубіш свае.
Толькі са мной ты існуеш,
бо кахаеш адную  мяне...

Буду ў снах я тваiх,табе мроіцца,
пра каханне маё спяваць.
Затрымай жа мяне хоць позiркам,
дай хвiлiнку цяпла не хаваць...




Фота з інтэрнэту.

https://www.youtube.com/watch?v=lwlDo40XoFI