маладым

Махнач Сергей Юрьевсын
"Жизнь моя, иль ты приснилась мне?"
С.Е.

Я жыву, не ведаю аб тым,
Я зусім не ведаю пра тое,
Што жыцця найлепшыя гады
Праляцелі качкай над вадою.

Кожны дзень смяюся і пяю,
Кожны дзень змагаюся і плачу.
Не гукаю маладосць сваю,
А жыву, як той казаў, на ўдачу.

Не шукайце сёлета мяне,
Проста верце: у наступным годзе,
Спадзяюся, недзе па вясне,
Маладосць мяне нарэшце знойдзе.

Я да вас вярнуся маладым,
Падару вам сэрца залатое.
А пакуль не ведаю аб тым,
Я пакуль не ведаю пра тое.

03.09.2016
Vajshkuny