Яна казала

Махнач Сергей Юрьевсын
Яна казала: “Не пішы на мове.
Я адчуваю штучнасць і разлік”.
Кабета мела рацыю, панове:
Разлічваю на вас у кожным слове –
За мною і гарэлка, і шашлык.

Калі па густу іншы пачастунак,
Са словаў прыгатую вам булён.
Знайшоўшы адмысловы накірунак,
Збіраю “падабайкі” на рахунак:
У хуткім часе будзе іх мільён.

Шалёны, нібы ўрач-рэаніматар
(памерла, кажуць, мова – не жыве),
Не майстар, а дасведчаны аматар,
Спрабую абудзіць маўклівы кратэр
І вам сагрэць “сняданак на траве”.

06.09.2016,
Minsk,
«Яна казала»,
Ч.Ю.