Наша мова

Людмила Климович 2
Наша мова як тая крыніца,
Што цячэ з пад камення і бруду,
Як крыштальная цуда-вадзіца –
Род ліцвінскі ратуе ад згубы.

Хоць і часта бывала ў вяках –
Наша мова была занядбана,
З двух бакоў заклявана, як птах,
Ад чырвона ці белага пана.

І мужыцкай лічылі яе,
Непрыгожай, другога гатунку.
Але ж родная мова жыве
І цячэ ў сваім накірунку.

Размаўлялі на ёй : Скарына,
Багдановіч,  Купала і Колас,
Багушэвіч. Парнасаў Тарас
У гісторыі света меў голас.

І гучала яна праз вякі
Годнай мовай вялікай дзяржавы.
Паважалі яе чужакі
І на ёй жа вяліся ўсе справы.

Дык чаму ж занядбанаяна,
Калі ёсць на Зямлі беларусы?
Што яна не патрэбна – мана.
Не спраўляйце па мове хаўтуры.

Наша родная мова жыве
Ў крыві  і ў сэрцы народа.
Загучыць, як калісці ў Літве,
І праславіць наш край і свабоду.

                2016г.