Як твой радок мяне усю ноч вiтае!

Станислав Шастак
Прачнуўся і не сплю. У каторы раз
Чытаю, перачытваю радкі,
Што збераглі цяпло тваёй рукі
І мілы вобраз паўстае як раз.

І чую я чысцюткі срэбны сьмех,
Што ручайком с тваіх грудзей бруіцца
І клічуць вусны слодычы напіцца
А губы абяцаюць рай уцех.

Агнём чароўным  напаўняе жылы
Жаданне ў райскі сад зайсці хутчэй,
Дзе малахіты зыркія вачэй
Узродзяць дух, без іх ужо пахілы!

Ляжу. Пішу. А за вакном світае
Прачнуўся дзень, такі бязгрэшны, новы
І сэрцам я яго вітаць гатовы
Як твой радок мяне ўсю ноч вітае!