Вайшкуны

Махнач Сергей Юрьевсын
Я быў безнадзейнасцю хворы,
Не ведаў пра гэты раён –
Блакітныя сёння Азёры
Загойваюць сэрца маё.

Я тут і адчайны, і юны,
А сэрцайка б’ецца – “тук-тук!”,
Калі прыязджаю ў Вайшкуны
І пераплываю Балдук.

Мяне адпусцілі хваробы,
Што перашкаджалі спяваць.
Усё я раблю з першай спробы,
І шчасце маё не схаваць.

Кранаю нябачныя струны,
І музыка льецца з душы,
Якой падпяваюць Вайшкуны –
Празрыстая кропля ў глушы.

09.09.2016
Vajshkuny-Minsk
«Вайшкуны»