На старую тэму

Владимир Кабердин
Пераадолець бы сябе
у прадчуванні бессэнсоўным.
Па кожнай справе крыжам – “НЕ”.
“Не задаволіць.”
“ Кінь дурное.”
Ад тысяч,
безлічы параз
адное пекла прыпякае.
Адзін падман суцэльны – ўказ.
Бо праўду ў дробязях трымаю.
Мне б верыць бОльшаму як след.
Як самай шчырай,
блізкай праўдзе…
Які ж вялізны гэты свет!
З усіх бакоў змяняе фарбы.
З чаго я ўзяў, што ён благі?
Ну не збылося ж, што задумаў?
Я ж планаваў тут ад тугі
ледзь не памерці.
І праруха.