Карыне В

Валерий Познякевич
Ты ўсмешкаю скарыла
мяне ў той светлы дзень.
Імя тваё -- Карына
чытаў я на вадзе.

Я думкаю хіліўся
да чыстае ракі.
Там месяц плыў увысях,
спявалі жаўрукі.

А белыя лілеі
мне паўтаралі зноў
Імя, што ў сэрцы днее,
нясе ў сабе любоў.

Пляла ты свой вяночак
з валошкавай тугі.
Ад песні той дзявочай,
квітнелі берагі.

Яна кранала думкі
пяшчотай родных слоў.
Цячэнне тыя гукі
па Прыпяці нясло.

Ля вусцішнай Гарыні,
ля горнае ракі,
Імя тваё -- Карына
шапталі ветракі.