Да свята...

Анна Пикуза
Ў гэты восеньскі дзень залатое ўбранне
Адлюстроўвае душу матулі маёй
Бо яна ў яе, як паветра ўранні
Напаўняе сваёй чысцінёй глыбінёй

Ў гэты восеньскі дзень віншавальнай паштоўкай
Я лячу да яе, каб хвілінку пабыць
Толькі з ей, менавіта надзейнай сяброўкай
Пра жыццё да заранку магу гаманіць

Ў гэты восеньскі дзень я кажу табе дзякуй
За ўтульнасць тваю, што жыве ў каранях
Застаешся заўседы пакладзіста-мяккай
І не топіш душы ў векавых камянях.