Вяселле

Арима Антарес
Святочны дзень: усюды кветкі,
Пялёсткі ружаў, бомаў звон…
А быццам учора вы, падлеткі,
Шпацыравалі пад акном.

А сёння ты ў сукенцы шлюбнай
Рыхтуешся кальцо надзець -
Яму навекі будзеш любай,
Вас не разлучыць нават смерць.

Мы верым: ты шчаслівай будзеш,
Каханне цепліцца ў табе.
Мы з бацькам побач будзем, чуеш,
І ў весялосці, і ў журбе.

Віншуем мы цябе са святам,
У жыцці тваім то важны крок.
Любові мы жадаем з татам,
Павагі, цудаў, перамог!