Як добра...

Олег Буйницкий
Дзень  няспешна  сонца  пакаціў  за  небасхіл –
раніца  там  будзе,
для кагосьці...
Месяц  прычапіўся  да  страхі –
Вечар  завітаў  у  госьці.

Вечар – мой  даўнІшні  друг.
Месяц  нам  зайдросціць, сочыць –
як  сядзім  пад  яблыняй, удвух,
да  прыходу  ночы.

Дачакацца  каб, убачыць, як –
зоркі  ўвЫсі  разгараюцца,ўдАлечы.
Шоргае  ў  паветры  мыш-лятак.
І  мне  шэпча  ціха  вершы  Вечар.
 
Яблыня, калодзеж  у  дварЫ...
І  вада,для  кавы, каб  кіпела...
Вам  бы, ўсім – такія  вечары...
Каб  душа  ваша  з  прытомай  пела...
*+*
Лета 2016, у Косава.