Татьяна Анисько. Кара

Союз Татьян
Авторская страница - http://www.stihi.ru/avtor/aniskotanya

                К А Р А

Магчыма зразумець, што ты быць варты шчасця?
А калі не, то што трэба рабіць?
Мо, трэба памаліцца Богу? Калі ласка!
Прашу, дай шанец! Так хачу шчаслівай быць...

Вы запытаеце, што для мяне шчасце,
Бо, можа, я не разумею сэнс жыцця.
Усё проста. Я ўжо даўно малюся
Стаць маці, нарадзіць дзіця.

Напэўна гэта кара за распуты.
Я заслужыла, гэтаму і быць.
Грашыла ад адчаю і пакутаў.
Прашу прабач. Хачу шчаслівай быць.

Шмат хлопцаў. Сустракаліся ў ложка,
А некаторых я не помніла імён.
Улюбляліся, кахалі, што ёсць моцы.
Ім помсціла. За згвалчанне сваё.

Не, праўду кажуць людзі, што нядоля
Заўсёды сустракае прыгажунь.
Што нарадзіцца лепш было шчаслівай,
Чым спрабаваць падманы адусуль.