Дзякуй за усё

Милая Шиб
Дзякуй за ўсё. Адчыняй дзверы,
Хай застаецца пах у паветры.
Толькi няма да цябе веры,
Засталiся мiж намi адны кiламетры.

Ляці жа наперад, расправіўшы крылы,
Крычы неймаверна, заплюшчыўшы вочы.
Я буду люстэркам, я - помнiк застылы
Мужчынскай душы у аблiччы жаночым.

Я веру, што будзе шчасця іскрынка,
Памятаць цяжка, складаней - забыцца.
Але, можа, знойдзецца дзесьцi хвiлiнка,
Каб сэрцу забытым запалам забiцца.