Белорусское восстание

Петрович Игорь Константинович
БЕЛАРУСКАЕ ПАЎСТАННЕ

У памяць аб выступленні беларусаў-рыбакоў
на возеры Нарач у 1935 – 1939 гг.

Калісьці гаспадарылі паны –
Пасля савецка-польскае вайны
Асаднiкi хадзілі – афіцэры
Не ведалі ва ўладзе ані меры!

На Нарачы, у краі рыбакоў
(Жылі яны тут колькі ўжо вякоў!)
Збіраць забаранілі нават ежу –
Лавіць свабодна рыбу на ўзбярэжжы…

Але сяляне – нашы мужыкі
(Адначасова людзі-рыбакі)
Ўзялі сякеры разам у далоні
І пачалі яны пад ззяннем Поўні,

Змагацца за Айчыну, за народ,
Які цярпеў нягоды з году ў год,
Але цяпер узняўся на Паўстанне
За вольнае на рыбу паляванне,

А значыць за звычайнае жыццё
Для Беларусі-Маці ў набыццё!
І ў выніку дайшлі да перамогі
Паўстанцы – не Анёлы і не богі,

А простыя сяляне-рыбакі,
Што, дзякуй Богу, выгналі ўбакі
Крывавыя “асадныя” парадкі –
Яны, нібыта летнія ападкі,

Спыніліся амаль што і зусім!
Пасля, на радасць, думаю, усім
Над возерам святло ўжо праглядала –
Айчына, быццам Сонца, уставала!..



                2015 – 2016 гг., Мінск

Иллюстрация – репродукция картины художника Виталия Константиновича Цвирко "Восстание рыбаков на озере Нарочь", 1957 год.