Прабач

Махнач Сергей Юрьевсын
Прабач, што я з табой нязменна  побач:
У гэтым днi, у будучым - таксама.
Прабач за тое, што кахання спроба -
Часовая, заблытаная драма.

Шукаючы наўмысна перашкоды,
Я выпадкова пераблытаў ролi.
Прабач мяне за рэдкае "заўсёды",
Прабач мяне за кожнае "нiколi".

Мiнулае ў мiнулым застанецца,
Памылка ўскалыхне яго аднойчы.
Прабач маё збянтэжанае сэрца,
Прабач мае заплюшчаныя вочы.

У час, калi жыцця накрыюць хвалi,
Накрыецца каханне медным тазам.
Прабач, што мы не тое адчувалi,
Калi глядзелi ў будучыню разам.

19.09.2016
Minsk