Маёй вёсцы- Гнiлец

Валентина Ментуз
Вёсачка мая баравая!
Дзе ні пойдзеш - мясціна грыбная,
Дзе ні глянеш - паляна чарнічная,
Летам у студні*-вада крынічная.

Сок бярозавы напрадвесні,
У гаі - салаўіныя песні,
І блакітных пралесак вочкі.
Ах, вясны залатыя дзянёчкі!

Клёкат бусла над дахам хаты,
Жабак хор у адказ зухаваты,
Карагод дзьмухаўцоў на палетку,
Пах чабору ды мяты ўлетку.

Луг, як мора, квяцісты, зялёны,
Водар ліпы духмяны, мядовы,
Васількі ды рамонкі ў полі,
Птушак хор стогалосы на волі.

Восень золатам сцежкі сцеле,
На ўзлессі рабіна спее,
Хоць ніжы, як з караляў, пацёркі,
У верасковым цвіценні пагоркі.

А ўзімку бялеюць далі,
Лес зімовы ў снежнай шалі,
Дрэмле ў сне, да вясны спачывае,
Ён у госці мяне запрашае.

Нетаропка іду па сцяжынках -
Вунь бярозкі у белых касынках,
Дуб, як волат, стаіць на паляне,
Цішыня, куды вока не гляне.

Між ялінак мігне вавёрка,
Дзяцел стукне прызыўна і звонка,
Рэхам лес яму адзавецца,
Сэрца радасцю адгукнецца!

Лес і вёска - калыска і доля,
У горы, у радасці - я з табою,
І на лёс свой не наракаю,
Дзе радзілась, там шчасце маю!

*Студня(бел.)-колодец.