Вада бяда

Махнач Сергей Юрьевсын
Вада – бяда,
ты ад яе ратуй мяне.
Пераплыві,
калі знайсці не здольны брод.
Я патанула ў слёз мане,
адна ляжу на глейкім дне,
цябе чакаю колькі год.
Пераплыві.
Мяне схаваў густы чарот.
Шукай, гукай
на процілеглым беразе.
Чарговы лёсу паварот,
Дзе я загіну ў свой чарод –
Мае намоклі ветразі.
Знайдзі мяне,
Адзіны, мілы, дарагі.
Я веру, што
Ад гэтых словаў будзе плён…
Мяне падхопіць плынь ракі,
Калі не падасі рукі,
Я згіну ў каламуце дзён.
Вада – бяда…
20.09.2016
Minsk