Заплюшчы вочы

Махнач Сергей Юрьевсын
Заплюшчы вочы. Бачыш мора –
Бязмежжа жытніх каласоў?
Красуе родная прастора
Сярод азёраў-абразоў.

Як след закрый рукамі вушы.
Ці чуеш песню ручая?
Матыў  празрысты, непарушны, –
Звініць вада гаючая.

Ні слова не кажы благога,
Няхай паразмаўляе лес,
Бо ён бліжэй за нас да Бога,
(Калі на хвою ты не ўзлез).

Навошта вушы, рот і вочы,
Калі жывое сэрца ёсць?
Вярніся ў родны кут аднойчы,
Яно там знойдзе маладосць.

22.09.2016
Minsk