23, 09, 2016

Светлая Две Тысячи 10
Зачыненыя дзверы, плот, на велізным замку вароты... і толькі дзікі звер гуляе па падворку. Праз дзірку ўлез у кішэнь гаспадару, здзірае вопратку... бо мала ўжо яму тых слёз, крыві і болю, што прынёс, надзею адабраў, нагнаў адчаю хвалі... ужо захлынаемся ... Я бачу скрозь чарнюткія ўжо твары ... скруха і безвыходнасць побач звыклымі пасталі ... Кіпення кропка , дзе ты? Народ разбуты і раздзеты, нам засталося толькі верыць. Любоў, Надзея канулі ў Лету...