Мой лёс!

Станислав Шастак
Мой лёс! Чаму ты пакручастай
Вядзеш дарогай па жыцці?
Чаму з хады збіваеш часта
І не даеш упярод ісці?

Чаму ўсё, што душой кахана
Далёка недзе за мяжой?
І крываточыць вечна рана,
Што я чужы і ўсюды свой!

Я вечны жыд, без перапынку
Шукаю мой адвечна край,
Маю старэькую хацінку
І мой заліты сонцам гай.

Мой лёс - заўжды ісці да мэты
Цераз пустыні, акіяны
І ўспамінкамі сагрэтым
Ад шчасця жыць быць вечна п'яным!