Спявае лес

Владимир Зезюлин
Спявае лес -у небе быццам гукi,
У вершалiнах сосен i ялiн.
Ды у карагодзе, нiбы сцяушы рукi,
Плыве па узгорку ланцужок рабiн.

I чырванеюць постаццю прыгожай,
У срэбры кропляу восенскай расы.
I дзесцi там, дзе гэты лес над Сожам,
Квiтнеюць зноу у восень верасы!