Ноч уладарыць зняс леным горадам...

Паршина Александрина
Ноч уладарыць знясіленым горадам,
Месяц з нябёс зіхаціць.
Хто гэта змораны холадам-голадам,
Ноч над канспектам сядзіць?

Шчокі запалыя, вочы шалёныя,
Шэпат вар’яцкі ледзь чуць,
Голаў да сшытка хіліцца стомлена,
Думкі ў скронях гудуць.

Нервы парваныя, лёсам зняволены.
Зуб аб граніты зламаў.
Хочаш, як хочаш, а была, каб зроблена –
Іншага выйсця няма…

Як немчурой, кнігай абложаны,
Смерці бы збаўцы быў рад.
Лёсам іспыта свайго ўстрывожаны:
Цягнуць білеты наўгад!..

Сэрца самлелае жудасцю поўніцца:
Ну, а калі як правал?!
Зноў да тэорыі, астатнім жа – вольніца!
Каб яе чорт ды пабраў!

Тварам з****неў, навукай атручаны,
Рукі бы студзень дрыжаць,
З сэсіяй жорсткай давеку заручаны…
Вінен вучыцца, каб здаць.

Ноч уладарыць знясіленым горадам,
Месяц чулліва глядзіць.
Б’ецца студэнт, змагаецца з “ворагам”,
Літаратуру зубрыць.
24.01.10