Разьвiтальнае

Станислав Шастак
Паўцёмны Мінск і паўпусты...
У шыбах ліхтаровы бляск ды зоры
І на ўсёй зямной прасторы
Не спім мы двое: я і ты.
Не сплю. Здзіўляеш ты маўчаннем
Паўцёмных паркаў над ракою,
Дзе я дрыжачаю рукою
Кранаў з жарсцю й замілаваннем.
Каханай тонкі, гнуткі стан
Ці мо' то памяці падман?
Ці мо' прысніў я штось такое?

Мой Мінск! Ты вывеў мяне ў людзі
Ты ў жыццё мне даў білет
І многа зім і многа лет
Ён мне служыў  і служыць будзе!
Бывай мой горад! Мой каханы!
Хоць не чуваць тут роднай мовы
Ды я заўжды аддаць гатовы
Маё жыццё на твае раны!
Каб быў шчаслівы ты і людзі!