***

Аляксандра Фагот
Не выдабыць з лавы жарла вулкана-сэрца 13
Узбуджальную трапнасць выказвання праўды. 13
Не аправіць бурлівы парыўны ток думак 13
Сладастрасных адчуванняў лямоўкай страфы. 13
Няёмкія гукі ў мыльным злучэнні маўчаць. 13
Бяскрайнасць пяшчоты зняволена межамі 13
Ад рысаў прывабленага Эротам твару. 13

Хвалямі рухае ****асць схілаў спакою.
Палкі Зефір разлучвае пліты ландшафта.
Мора скоранае выдварамі Плутона,
Самотнага ў каралеўстве бяссмертных ценяў,
Кідае ветразь майго кахання на землі
суровыя, дзе лютыя аднавокія веліканы
Забараняюць прычаліць да хуткага скону.
Зрываюць ва ўладанні няпэўных вятроў
Мой статак нецярплівым рычаннем актаў.

Немач нявыказанасці з панталыку збівае сірэн,
Грозныя цмокі знікаюць за золатам купалаў
мармуровых руінаў лядашчага шчасця Арміды.
Абмінае плыток мой палі Элізейскія. Іх Скарбы
Іх не ззяюць у промнях кемлівай Венус:
у ядрах смяротнага цела  багацце.