Сэрца

Корвус Рей
Пазнай мяне сярод бясконцых мар,
сярод ілюзій адшукай мой твар.
У тваіх лясах, як мае быць,
я  буду лісцем шамацець,
каб ты адчуў мяне...

Навокал цёмныя куткі,
але ж каля сівой ракі
я адшукала маленькае месца,
дзе я пасля дажджу змагла сагрэцца.
То месца - сэрца, што ты пакінуў для мяне.