Асеннi эцюд

Мария Ючкович
Пазалотай лясы
апранаюцца*,
святу* позняй красы
ўсе здзіўляюцца.

І ад нас жураўлі
караванамі
у блакіт* адплылі,
душу ранілі.

Нібы кроплі крыві,
гронкі спелыя*.
Ад зямлі адарві
ты нясмелую.

У блакіце кружы
разам з лісцямі,
не сумуй*, не тужы,
што калісьці* мы...

Адплыло незнарок*
павуцінкаю,
толькі ў лужах лядок
звонка дзінькае.

Значыць, хутка* зіма,
белым-белая,
зноў адна я,сама,
бо нясмелая...
 
       апранаюцца -- одеваются
       свята -- праздник
       блакіт -- синева
       гронкі спелыя -- гроздья зрелые
       не сумуй -- не грусти
       незнарок -- нечаянно
       хутка -- скоро