А. С. Пушкин. Абуджэнне

Виктор Шатило
Мары, мары,
Дзе ваша палкасць?
Дзе ж вы, чары,
Начная радасць?
Растаяў ён,
Вясёлы сон,
І адзінокі
Цемрай глыбокай
Я ўзяты ў палон.
Кругом на сценах
Нямая ноч.
Пахаладзела
І адляцела
Натоўпам з воч
Любові ззянне.
Яшчэ спаўна
Душа жадання
І зловіць сна
Замілаванне.
Любоў, любоў,
Пачуй маленне:
Спашлі мне зноў
Сваё з'яўленне,
І на зару,
Хіба засмучаны,
Няхай памру
Неабуджаным.



(1799~1837)