Вiктар Шацiла. Прыцемкi

Виктор Шатило
Скуль сыходзіць -
Не ведай ніхто -
Фарбаванае мрокам
Святло...
Дзень ашчадны?
Ці, сам, напрасткі,
Мкне праз прорву?
Зрывае масткі?..
Стуль, зірнi,
Міліярдавасць воч
Новай цемры:
Патурбуецца Ноч.
Гістарычная клямка зямлі.
Укаркаваная.
Кім?
І - калі?