А. Шурпiн. У цемры гонара-знямогi

Виктор Шатило
У цемры гонара-знямогі,
Раскошы здуманых падзей
Душа мая як бы з бярлогі
Шукала сябра між гасцей.

І пад Ражаства смуціну,
Келіха звон, звон медзякоў
Мне б растаяць на хвіліну
У юным позірку гадоў...

Водбіскам - люстры - хваляванне
Замест зацятасці размоў,
Як светам слаўнага Ратавання
Высакародзіць п'янасць слоў.

І толькі лёгкая саната
На енк-пагрозу с а т а н ы,
І шчасце злучаных паглядаў
Пад маладзік ды без маны.



© Анатолий Шурпин
© Виктор Шатило