31 -ае, кастрычн к, 2016 год

Светлая Две Тысячи 10
Да сумеркаў  яшчэ ёсць крыху часу...
Паспею напісаць я "спіч "...
Пра смерць заўчасную ўлады,
Якую мы ўсе бачым, калі спім.
Адкрыеш вочы, праўда,
Тут яна ізноў,
Народ ізноў- ізгой,
Улада на кані...
Вакол пясок і камяні...
І елкі , што сплялі ў вянкі .
То мы, народ, прыкрыліся вянкамі,
Каб перастаць ужо бачыць здраду.
Каб не адчуць чарговы раз знявагу.
Каб супакой знайсці ...
Хоць бы які... хоць на імгненне ,
На хвіліну, лепш гадзіну...
На дзень, на тыдзень...
Назаўсёды...
Прасіць мо трэба літасці ...
У каго?
Няма пакуль яго...
Таго, хто абароніць нас ...
То трэба неяк і самім ...
Патурбавацца ...
Кожны за сваё...
А разам будзем мы калі,
То  і атрымаецца... ўсё...
І вернем мы сабе...
палі, прыгоркі, зАмкі, вёскі...
І гарады...
І мары ўзнёслыя...