Родная мова...

Алексей Янтарный
А я кахаю сваю мову,
Хоць размаўляць на ёй мне нова,
Ў жыцці дзе спешка, шум і гам,
Так мала месца тым славам.

Ім мала месца, бо прыгожа,
Яны гучаць праз лай прахожых,
І так вось мала хто і з нас,
Гаворыць іх у дзень хоць раз...

На іх -  збіраем мы суніцы,
Фарбуем зубкі мы чарніцай,
Ў натхненні - ў воблаках лятаем,
І верш, як гэты, там складаем.

У сне начным, сваім прыгожым,
Чараўніка мы ўбачыць можам,
Ён зорку зб`е і загадаем,
Жаданне мы: з  ім палятаем!

Другім жаданнем будзе мова,
І родныя такія словы,
Забыць якія мы гатовы,
Згубіўшы так увесь шлях да мовы...

У трэці раз яго папросім,
Каханнем свет напоўніць зосім,
Каб не было расчараваных,
І тых хто страціў усіх каханых.