Зоркi нiбы блёклыя вяcнушкi

Марина Гаель
Зоркі нібы блёклыя вяcнушкі,
Сіні вечар захіліўся цёплай ноччу.
Пахаваліся ўсе казкі дзецям у вушкі.
І не сорамна глядзець вам усім у вочы.

І няма больш дум пра смутак і галечу.
Час, калі ўсё стане добра надыходзіць.
Толькі разам зможам раны павылечваць
І пра зайздрасць сярод нас ніхто не ўспомніць.

Мы ўсе разам п'ём салодкі чай з малінай
І ўсмешка не зыходзіць з нашых твараў.
Ганарымся ўсім назло сваёй краінай
І ніколі не пакінем светлых мараў.

28.09.2016