Дед и баба

Елена Шульга Сидорко
-Дзе ты дзелася,Гарпінка?
Па табе сумую:
баліць сэрца,ные спінка
ў непагадзь такую.
Я цябе,мая каханка
ўвесь час чакаю,
а мая ты спадзяванка,
без цябе я таю.
   -Ты чаго,стары,скуголіш
   з ранку і да вечара,
   смагу сваю не спатоліш,
   або рабіць нечага?
   Я хвалююся,нябога,
   як бы што набыць,
   а яму адна дарога:
   дзе бы гэта выпіць.-
-Ну чаго ты разбурчэлась,
мая ты бабулька,
заўтра буду ўсё дзелаць,
а цяпер частуй-ка!-
   -Ну што зробіш з табой,сівы,
   садзіся,ласуйся,
   набірайся болей сілы,
   за мной пакрасуйся!-
Добра жыць у ладзе,згодзе,
не матляцца аднаму:
калі дзед ды бабу знойдзе-
дух жывы тады ў даму!