Старый снимок

Нина Ковальчук
        Стары здымак

На каптанчык штапельны ружовы,
Што мне шыла мама вечарамі,
Прышпілілі ў школе значок новы,
Сталі акцябратамі-сябрамі.

Сціплая чарнявая дзяўчынка,
Ёлачка ўся ў цацках самаробных
І падушкі, ложак пад "пярынкай"--
Што пасля пасагам будуць добрым.

Усё гэта бачу я на здымку,
Чорна-белым, але родным, мілым.
Зноў туды вярнуся на хвілінку,
Дзе мацнелі прад палётам крылы.

 2015 год
здымак з інтэрнэта
аўтару дзякуй
 
На каптанчик штапельный, розовый, что мне мама шила вечерами, прикололи в школе значок новый, стали октябрятами-друзьями. Скромная чернявая девчушка, ёлочка вся в игрушках самодельных. И подушки, кровать с одеялом- "перинкой", что потом приданным будут хорошим. Всё это вижу я на снимке, чёрно-белом, но родном, милом. Опять туда вернусь на минутку, где крепли перед полётом крылья.

Нина Ковальчук