Каб вярнуць тыя часiны

Жанна Олехнович
Каб вярнуць тыя часіны,
Як вучыцца не хацеў,
То цяпер ужо, магчыма,
На заняткі б я ляцеў.

Вочы вылупіўшы б слухаў
Як лічыць i як пісаць.
І ў дзверы бы не грукаў
Іншых каб не "даставаць".

З Шатэлье і Муассанам
Рэакцыйна бы ўзлятаў.
З Піфагорам бы аддана
Усе вуглы павымяраў.

Разам з Далем патлумачыў
Я б Ефрону, што цяпер
Ужо мангол-татар не бачыў,
Але вельмі бы хацеў.

А Францішак бы Скарына
Мае вершы "штампаваў".
І Шагал яго за гэта
На сцяне б намаляваў.

Дапамог бы Галілео
Вочы ўзняць мне ў гару
І адразу б зразумеў я,
Што вярнуць час не магу.