Один. На белорусском

Москальчук Андрей
Адзін

Не баюся застацца адзін.
Я магу абыходзіцца спраўна
Без бясконца прыгожых дзяўчын,
Што прыцягвалі чымсьці нядаўна.

Я прывык да свабоды сваёй.
Без яе мне ўжо абыйсціся
Неяк цяжка, прыходзіцца ёй
Захапляцца і з ёю сыйсціся.

Хай смяюцца мае землякі.
Хай я буду настойлівым дурнем.
Я яшчэ быццам май – малады,
Мне так хочацца ветру і гульняў.

Я раблю, што хачу – так прывык.
Малады. Разумееце, людзі?
І калі сэрцам жыць для дзяўчын,
Хто свабоду любіць сэрцам будзе?

© Andrew Jordache

Восень 2016