Дзяды Марозы!

Станислав Шастак
Весялосць, баль, танцы, тосты...,
Ды вядома ўсім і скрозь -
Не к усім прыходзе ў госці
Дзядок добры - Дзед Мароз!

К тым, хто паліць цыгарэты
Ды дыміць, як паравоз -
К тым прыходзіць непрыкметна
Дзядок добранькі - Скляроз.

К тым, хто коўтае за міла
Самагонку, кальвадос
Раку, ром, каньяк, тэкілу,
К тым прыходзіць - Дзед Цырроз.

К тым, хто гіпадынамічна
Мяккiм месцам ў крэсла ўрос,
К тым прыходзіць, як звычайна,
Добранькі дзядок - Артроз.

К тым, ікру хто есць лапатай,
Аліў'е за возам воз,
Агуркі, кефір, купаты -
К тым прыходзіць - Дзед Панос.

К тым, каму злаваць не нова,
Хто заўжды бубніць пад нос -
Зайсці можа выпадкова
Дзядок добранькі - Псіхоз!

Тых, хто сексам не для грэху,
Жыў у святы і ў пост,
Педыятру на ўцеху  -
Наведвае Дзед Прырост!

Дык паднімем жа бакалы,
Каб ліць не прыйшлося слёз,
Каб здароў'я прыбывала,
Каб прыйшоў к нам Дзед Мароз!