Вяртанне

Валерий Познякевич
Мы ў старасці вяртаемся туды,
Дзе нашы мары вырасталі ў неба,
Дзе першы крок і першыя сляды
Упершыню аднойчы кожны зведаў.

Звівае памяць думкі, нібы ніць,
Вяртае нас да тых крынічак белых,   
Дзе мы маглі з бацькамі гаманіць,
Абагачаць свае пазнанні ў веры.

Ах, памяць-памяць! - кружыць успамін
Над хатай новым клінам жураўліным.
Там, сярод гронак выспелых калін
Жывуць часоў мінулага хвіліны.