Чарауница

Светлана Гайкова
Ты хацеў чараўніцу знайсці,
Каб ад болю цябе ратавала,
Каб сагрэла і днем , і ўначы.
Ад бяды і няўдач захінала.

Ты хацеў чараўніцу знайсці
За спіною каб выраслі крылы,
Закранула каб струны душы
Ды вярнула юнацкія сілы.

Ды шукаў ты, вядома, не там.
Я - адцвіўшая кветка-вяргіня.
Не маніла табе. Толькі сам.
Я- зямная, павер. Не багіня.

Глянь у вочы мае. Там туга.
Па каханню нашу я жалобу.
Падмануўся знянацку. Дарма
Ускалыхнуўшы ад донца трывогу.