Калыханка

Леонид Пранчак
Калыханка

Знікла сонейка і ўраз
Яснавокі дзень пагас.
Па сцяжынцы і наўзбоч
З-за пагоркаў крочыць ноч...

А пад мяккай падушкай
Сон прылёг на бачок.
Спі, дачушка-пяюшка.
Спі, сынок-пестунок!

Па-над рэчкай дрэмле бор
У чаканні першых зор.
Гасне позняя зара...
Нам з табою спаць пара.

А пад мяккай падушкай
Сон прылёг на бачок.
Спі, дачушка-пяюшка.
Спі, сынок-пестунок!